Logo Polskiego Radia
Print

Рэальнае беспрацоўе - 24 працэнты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.07.2012 10:48
Беларусь не разьлічвае ўзровень беспрацоўя паводле мэтодыкі Міжнароднай арганізацыі працы.
Фота: ITAR-TASSФота: ITAR-TASS

Рэальнае беспрацоўе ў Беларусі прыкладна ў 40 разоў перавышае афіцыйнае. Пра гэта сьведчаць дадзеныя ўласнага дасьледаваньня кампаніі Gallup. Паводле зьвестак Белстата, афіцыйнае беспрацоўе ў Беларусі па выніках 2011 года складае 0,6%. Беларусь не разьлічвае ўзровень беспрацоўя паводле мэтодыкі Міжнароднай арганізацыі працы, якая прадугледжвае ўлік ня толькі афіцыйна зарэгістраваных у якасьці беспрацоўных грамадзян, але й тых, хто ў справаздачны пэрыяд знаходзіўся ў пошуках працы альбо працаваў няпоўны працоўны дзень. Паводле дасьледаваньня кампаніі Gallup, узровень рэальнага беспрацоўя ў Беларусі ў 2011 годзе сярод жанчын склаў 30%, сярод мужчын - 19%. Улічваючы суадносіны паміж эканамічнаактыўнымі жанчынамі й мужчынамі, можна разьлічыць агульны паказчык рэальнага беспрацоўя для Беларусі - 24%, што ў 40 разоў вышэй за афіцыйны паказчык.Такая мэтодыка дае магчымасьць убачыць яшчэ адзін паказчык - разрыў паміж мужчынскім і жаночым беспрацоўем. У Беларусі такі разрыў складае 11 працэнтных пункта, а ў Расеі, для прыкладу, 3 пункты.

Хартыя'97/АФН/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Про нас Контакти