Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ўсе ўсіх падслухоўваюць

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.02.2019 16:07
Законы дазваляюць купляць прылады, але падслухоўваць - не.
Карціна: Вася Ложкін, "Родина слышит"Карціна: Вася Ложкін, "Родина слышит"

У Польшчы ўсе ўсіх падслухоўваюць, лічыць Міхал Насоўскі з фірмы AlfaTronik, якая прадае і ўсталёўвае прылады для падслухоўваньня.

Ня толькі муж – жонку, жонка - мужа. Падслухоўваюць працадаўцы і працаўнікі, бізнэсоўцы – партнэраў, ахвяры мобінгу, падслухоўваюць бацькі дзяцей, дзеці-бацькоў і тлумачаць гэта клопатам за іх. Таксама вельмі часта людзі запісваюць нянь і апекуноў пажылых людзей.

- Паніжаецца кошт прыладаў для падслухоўваньня, іх без праблем можна купіць.

Падслухоўваньне становіцца ўсё больш папулярным таксама дзякуючы гучным палітычным скандалам, выкліканым менавіта запісамі падслуханых размоваў.

-Мы назіраем нават прывязанасьць попыту на гэтыя прылады да палітычных афёраў, адзначае прадавец.

Палякі не шкадуюць на апараты для падслухоўваньня, тым больш, што яны ня надта дарагія. Дыктафон схаваны ў пэндрайв каштуе 50 злотых (прыблізна 13 эўра). На многа даражэй абыходзіцца апаратура для заглушкі падслухоўваючай тэхнікі. За комплексныя сыстэмы прыходзіцца заплаціць больш за 20 тысяч эўра.

Крыміналіст прафэсар Пётр Крушыньскі кажа, што польскія законы дазваляюць купляць прылады для падслухоўваньня, аднак, атрыманьне пры іх дапамозе інфармацыі без ліцэнзіі зьяўляецца злачынствам. Па законе можна рабіць запіс, калі на гэта дае згоду чалавек, якога запісваюць. Аднак, выключэньнем бывае падслухоўваньне мужа ці жонкі для таго, каб даказаць у судзе здраду. Найчасьцей падслухоўваюць мужчыны да 44 гадоў – лічыць прадавец прылад для падслухоўваньня. А калі казаць пра жанчын – то найбольш кліентак ва ўзросьце 25-34 гады.

Нават спэцслужбы для падслухоўваньня мусяць атрымаць судовы дазвол.

Паводле Wprost/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт